Трэнер хакейнага «Дынама» пакінуў каманду дзеля ўдзелу ў аматарскім Калядным турніры

06.01.2018 / 18:13

5 студзеня каманда Аляксандра Лукашэнкі правяла другі матч на Калядным хакейным турніры 2018. У дзяжурным парадку была адужаная зборная Кітая - 14: 9.

Пры гэтым быў зафіксаваны адзін характэрны факт. За каманду Аляксандра Лукашэнкі гуляў Канстанцін Кальцоў, які ўваходзіць у трэнерскі штаб мінскага «Дынама». Гэты клуб, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, 5 студзеня якраз праводзіў чарговы матч — у Екацярынбургу супраць мясцовага «Аўтамабіліста».

На першы погляд, па логіцы Кальцоў у гэты дзень павінен быў знаходзіцца на Урале, а не ў Мінску. Аднак на самай справе глыбока сімвалічна, што трэнер «Дынама» паміж гульнёй КХЛ і пакатушкамі на калядным турніры зрабіў відавочны выбар на карысць апошняга.