На Новы год п'яны пасажыр праехаў на таксі праз тры краіны

04.01.2018 / 14:45

П'яны жыхар Осла пракаціўся на таксі Даніяй, Швецыяй, Нарвегіяй і заплаціў больш за дзве тысячы даляраў. Але калі 40-гадовы мужчына дабраўся дадому, то напачатку не змог заплаціць.

Да таго ж, у таксіста сеў акумулятар, і ён быў вымушаны выклікаць паліцыю і эвакуатар.

Паліцыя Осла знайшла мужчыну, калі той спаў у ложку, і ён пагадзіўся заплаціць за сваё падарожжа. Праваахоўнікі паведамілі пра гэта ў твітары.

Па дадзеных нарвежскай тэлекампаніі NRK, раней мужчыну да адказнасці не прыцягвалі.

Паездка з Капенгагена ў Осла — гэта мінімум 600 км. У наступны раз мужчыну варта было б скарыстацца самалётам.