Коля Лукашэнка падарыў жыхарам інтэрната для пенсіянераў двух ільвінагаловых трусікаў ФОТА

03.01.2018 / 18:30

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы арганізавалі канцэрт «Навагодні агеньчык» для жыхароў падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў.

У шоу прымаў удзел і сын кіраўніка краіны Коля Лукашэнка.

Ён падарыў жыхарам дома-інтэрната двух ільвінагаловых трусікаў.

«Трусікі хутка асвоіліся і з задавальненнем ішлі на рукі да новых гаспадароў, якія паабяцалі ім увагу і клопат», — паведамляе БелТА.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.