У трох раёнах Беларусі назіраюцца падтапленні

03.01.2018 / 18:05

Падтапленні паводкавымі водамі зафіксаваныя ў трох раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце неспрыяльных з'яў у дадатку МНС «Дапамога побач», паведамляе Белта.

Па стане на 3 студзеня, у Гомельскай вобласці ў Петрыкаўскім раёне зафіксаванае падтапленне талымі водамі ўчастка дарогі, а ў Жыткавіцкім — населенага пункта. У Петрыкаўскім раёне адбылося падтапленне 150 м ўчастка аўтамабільнай дарогі Лучыцы — Хвойня талымі і паводкавымі водамі ад р.Пціч. Праезд па дарозе аднак магчымы — і легкавым, і грузавым транспартам.

У Жыткавіцкім раёне падтопленыя пяць падворкаў у вёсцы Ленін, закранутая вадой адна гаспадарчая пабудова. У Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці падтоплены мост.