Трамп: Мая ядзерная кнопка большая, чым у Кім Чэн Ына

03.01.2018 / 09:12

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыну, заявіўшы, што ў яго «таксама ёсць ядзерная кнопка».

«Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што «ядзерная кнопка пастаянна знаходзіцца на яго стале «. Можа хто-небудзь, калі ласка, з яго знясіленага і галадаючага рэжыму праінфармаваць яго, што ў мяне таксама ёсць ядзерная кнопка, але яна значна большая і значна больш магутная, чым яго, і мая кнопка працуе! « — напісаў Трамп ў сваім твітары.

North Korean Leader Kim Jong Un just stated that the “Nuclear Button is on his desk at all times.” Will someone from his depleted and food starved regime please inform him that I too have a Nuclear Button, but it is a much bigger & more powerful one than his, and my Button works!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 3 января 2018 г.

Кім Чэн Ын, выступаючы з навагоднім зваротам да народу, папярэдзіў, што трымае напагатове пускавую кнопку ядзерных ракет. Ён заявіў, што ў яго на працоўным стале зараз знаходзіцца «ядзерная кнопка», на якую ён можа націснуць, калі ЗША будуць пагражаць яго краіне.