Узламаны твітар радыё «Свабода»

17.12.2017 / 15:26

Папулярны твітар радыё «Свабода» быў узламаны сёння ўначы. Невядомыя размясцілі там кантэнт 18+.

Пра гэта паведаміла «Свабода» ў Твітары пасля выдалення зламыснага змесціва.

Шаноўнае спадарства, 30 хвілін таму наш твітэр быў узламаны.

— Радыё Свабода (@svaboda) 17 декабря 2017 г.

Раней на гэтым тыдні быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан», а таксама ўзламаны сайт bsblog.info.

У твітара радыё «Свабода» 88 000 чытачоў, гэта адзін з самых папулярных беларускіх акаўнтаў.

nn.by