Пляцоўку пад АЭС выберуць пасьля выбараў

Дзяржаўная камісія не прыняла ў аўторак ніякага рашэньня.

23.09.2008 / 11:13

Дзяржаўная камісія не прыняла ў аўторак рашэньня па выбары пляцоўкі для будаўніцтва АЭС у Беларусі.

На паседжаньні камісіі толькі разгледзелі ход выкананьня працаў па выбары пляцоўкі ды заслухалі даклады арганізацый, якія вядуць там вышукальныя працы. Пра гэта паведаміла журналістам прэсавая сакратарка міністэрства энэргетыкі Людміла Зяньковіч.