Усе тры асноўныя валюты абнавілі гадавыя максімумы

30.11.2017 / 13:09

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах 30 лістапада даляр вырас на 0,0084 да 2,0123 рубля. Гадавы максімум перад гэтым складаў 2,0068 (16 лістапада).

Еўра вырас на 0,0108 да 2,3872 (ранейшы рэкорд — 2,3803, 27 лістапада)

Расійскі рубель таксама абнавіў максімум: сёння ён вырас на 0,0011 да 3,4356.