Мадэль Бэла Хадзід выпадкова засвяціла смочкі на шоу Victoria's Secret 2017

З мадэллю адбыўся прыкры канфуз падчас паказу.

21.11.2017 / 15:23

Грандыёзнае шоу знакамітага бялізнавага брэнда Victoria's Secret-2017, якое адбылося ўчора вечарам у Шанхаі, адзначылася не толькі падзеннем мадэлі Мін Сі на подыуме.

Так, падчас паказу адбыўся яшчэ адзін канфуз з зоркай мадэльнага бізнэсу Бэлай Хадзід. Падчас выхаду ў празмерна адкрытым камплекце Бэла выпадкова засвяціла смочку з-за таго, што лінія дэкальтэ станіка была занадта нізкай.

І Хадзід, як сапраўдны прафесіянал сваёй справы, не разгубілася, і прайшлася па подыуме так, як быццам нічога не адбылося.