15-гадовы падлетак, які сышоў у Маладзечне з дома, знойдзены мёртвым

19.11.2017 / 22:08

15-гадовы жыхар Маладзечна Яўген Рысік, які 16 лістапада сышоў з дома ў невядомым кірунку, знойдзены мёртвым.

Пра гэта паведамляецца ў пошукавай суполцы «Анёл Паўночны Захад». Адміністратары суполкі выказваюць спачуванні сваякам загінулага, аднак не паведамляюць абставіны сітуацыі.

Бацькі падлетка не каментуюць сітуацыю.