Паўмільёна людзей выйшлі ў Барселоне на дэманстрацыю за незалежнасць

Дэманстрацыя праходзіць у адказ на заяву Мадрыда ўвесці ў Каталоніі прамое кіраванне.

21.10.2017 / 20:49

AFP

На пратэстны мітынг у Барселоне выйшлі каля 450 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе гарадская паліцыя ў твітары.

Unes 450.000 persones han participat aquesta tarda a la manifestació convocada a #Barcelona #21Oct

— Guàrdia Urbana BCN (@barcelona_GUB) 21 октября 2017 г.

«Каля 450 тыс. чалавек бяруць удзел у сённяшняй дэманстрацыі ў Барселоне», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Раней паведамлялася, што жыхары Барселоны зладзілі спантанны «рондалевы пратэст» пасля абвешчаных прэм'ер-міністрам Іспаніі Марыяна Рахоем мер у дачыненні да Каталоніі.

Іспанскі прэм'ер абвясціў пра ўвядзенне ў дзеянне 155 артыкула канстытуцыі краіны, якая спыняе аўтаномію Каталоніі.

Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон, Reuters.