На Ірландыю абрынуўся ўраган «Афелія», ёсць ахвяры

16.10.2017 / 21:37

Трапічны ураган «Афелія» абрынуўся на Ірландыю. Загінулі па меншай меры тры чалавекі, каля 360 тысяч дамоў засталося без электрычнасці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Reuters

Міжнародны аэрапорт Дубліна абвясціў аб адмене 130 рэйсаў. У сталіцы таксама спыненая праца гарадскога транспарту, паліцыя заклікала гараджан адмовіцца ад карыстання аўтамабілямі і без асаблівай патрэбы не пакідаць свае дамы.

Getty

Цяпер парывы ветру ў зоне штармавога фронту дасягаюць 200 км/г. Метэаролагі ўжо назвалі ўраган найбольш значным катаклізмам у Ірландыі за апошнія 50 гадоў.