«Głos znad Niemna na uchodźstwie» хочуць прызнаць экстрэмісцкім

Карэспандэнт польскай газэты «Жэчпасполіта» ў Маскве, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пісальнік ў дзень, калі адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Беларусі, атрымаў пазоў у суд.

12.09.2008 / 20:49

Карэспандэнт польскай газэты «Жэчпасполіта» ў Маскве, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пісальнік ў дзень, калі адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Беларусі, атрымаў пазоў у суд. Шэф УКДБ па Гарадзенскай вобласьці Сяргеенка хоча, каб «Głos znad Niemna na uchodźstwie», які ў 2006 годзе рэдагаваў Пісальнік, быў прызнаны экстрэмісцкай літэратурай, якая распальвае нацыянальную варожасьць. Чамусьці КДБ вырашыла вярнуцца да гэтай справы менавіта цяпер і зьвярнулася да суда Кастрычніцкага раёну Горадні, каб той правёў адпаведную экспэртызу.

На 18 верасьня прызначана паседжаньне ў гэтай справе. Суд грамадзянскі, але ў выпадку прызнаньня факту распальваньня нацыянальнай варожасьці наступным крокам можа стаць крымінальная справа з санкцыяй да 5 гадоў.