Аўстраліец робіць скульптуры з костак розных жывёл: шмат прыгожых ФОТА

як вам?

Мастак з Аўстраліі Джэрард Гір робіць незвычайныя скульптуры з костак жывёл. Наўмысна жывёл ён не забівае, а матэрыял для сваёй творчасці шукае, напрыклад, на ўзбочынах дарог сярод ахвяр аўтамабіляў. 

10.10.2017 / 18:56

У адным з запісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён распавядае гісторыю свайго незвычайнага захаплення. Аднойчы хатняга гадаванца Джэрарда, апосума Жасмін, забіў кот. «Мне захацелася стварыць штосьці прыгожае з тых костак, якія ад яе засталіся, — узгадвае Джэрард. — Як бы аддаць даніну памяці, і гэта стала магутнай рухаючай сілай для творчасці».

Прапануем вам паглядзець на самыя прыгожыя скульптуры Гіра. Усе фатаграфіі ўзятыя з ягонай старонкі.

Мастак Джэрард Гір са сваімі скульптурамі

Ілья Параскевіч