Лукашэнка адправіўся ў Сочы

10.10.2017 / 15:08

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію, дзе 11 кастрычніка ў горадзе Сочы прыме ўдзел у самітах СНД і ЕАЭС. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца разгледзець каля 20 пытанняў, накіраваных на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурна-гуманітарнай галінах і іншых ключавых сферах дзейнасці Садружнасці.