У жыхара Наваполацка знайшлі закаткі з марыхуанай ФОТАФАКТ

03.10.2017 / 16:46

Незвычайныя закаткі знайшлі міліцыянты ў мужчыны, якога падазравалі ў распаўсюдзе наркотыкаў.

Падчас ператрусу па месцы жыхарства ў мужчыны 1979 года нараджэння супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі 2 кілаграмы 80 грамаў высушанай марыхуаны. Наркотыкі былі расфасаваныя па розных ёмістасцях, у тым ліку і па слоіках. Таксама ў кватэры былі знойдзеныя галюцынагенныя грыбы. За незаконны абарот наркатычных сродкаў у дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

УШ