Пачаўся знос хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці

23.09.2017 / 11:00

22 верасня ў другой палове дня пачаўся знос хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці ў Мінску. Пра гэта ў сацсетках паведаміў фатограф і грамадскі актывіст Антон Матолька.

tut.by

Паведамлялася, што зносіцца на тэрыторыі завода будуць збудаванні, якія не ўяўляюць цікавасці з пункту погляду архітэктуры і гісторыі. Частку будынкаў меркавалася рэканструюяваць, а таксама — узвесці новыя.

У цэнтры квартала абяцаюць зрабіць фестывальную пляцоўку пад назвай Open Air «Ракаўскае». У наваколлі яе адчыняцца крамы, кавярні, рэстараны, дзіцячая студыя жывапісу, сямейны цэнтр, а таксама іншыя забаўляльныя і аздараўляльныя ўстановы.