З 1 жніўня ў Мінскім заапарку — льготныя квіткі для шматдзетных сем'яў

31.07.2017 / 19:34

Мінскі заапарк з 1 жніўня прадаставіць льготы шматдзетным сем'ям, паведамляецца на сайце заапарка.

Квіток у заапарк (з наведваннем экзатарыума, акварыума, тэрарыума) будзе каштаваць 6 рублёў на аднаго чалавека (замест 9 рублёў), адзіны білет у заапарк і дынапарк — 10 рублёў (замест 13). Дзецям да 5 гадоў уваход бясплатны.

Каб атрымаць зніжку, неабходна паказаць пасведчанне шматдзетнай сям'і і дакументы, якія сведчаць асобу.