У Швейцарыі пабудавалі самы доўгі падвесны пешаходны мост у свеце ФОТЫ

На поўдні Швейцарыі, ля мяжы з Італіяй, адкрыўся падвесны пешаходны мост Europabrücke («Еўрапейскі») працягнуўся на 494 метры над праломінай Грабенгуфер. Яго вышыня дасягае 85 метраў, а шырыня складае 65 см, піша newsru.com

31.07.2017 / 16:10

epa.eu

Гэта самы доўгі падвесны пешаходны мост у свеце. Яго будаўніцтва каштавала 660 тысяч еўра.

epa.eu

Europabrücke — частка двухдзённага жывапіснага турыстычнага маршрута, пракладзенага паміж мястэчкамі Грэхем і Цермат.