На Пружаншчыне матацыкліст наехаў на лася і загінуў
Аварыя адбылася 15 ліпеня каля дзевяці гадзін вечара на 153 км аўтадарогі Р-88 «Пясчатка-Свіслач», паведамляе брэсцкая аўтаінспекцыя.
16.07.2017 / 22:02
Паводле папярэдняй інфармацыі 24-гадовы жыхар Кобрыншчыны на матацыкле «Сузукі» наехаў на лася, які раптоўна выбег на праезную частку дарогі.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння.
Праводзіцца праверка.