БАТЭ выйграў у «Гарадзеі» на фінішы першага кола чэмпіянату

01.07.2017 / 21:29

У матчы 15-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ на «Барысаў-Арэне» 1 ліпеня перамог «Гарадзею» з лікам 2:0. Галамі вызначыліся Рыас (25-я хвіліна) і Туомінен (62-я).

БАТЭ знаходзіцца на 2-м месцы ў турнірнай табліцы. Мінскае «Дынама» згуляе ў нядзелю з «Віцебскам», а «Шахцёр» у панядзелак з «Нёмана».

Шахцёр — 35, БАТЭ — 33, Дынама Мінск — 31, Слуцк — 28, Нёман — 24, Гомель — 22…

Пасля ў чэмпіянаце будзе ўзята паўза, гульні адновяцца толькі пры канцы ліпеня.