Малады мужчына кінуўся пад цягнік у Пружанскім раёне

22.05.2017 / 17:47

Малады мужчына загінуў пад коламі хуткага цягніка ў Пружанскім раёне, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка Пружанскага РАУС Юрый Неміровіч.

Інцыдэнт на чыгунцы адбыўся 22 мая ў 4 гадзіны на станцыі Аранчыцы. У гэты час тут праходзіў хуткі цягнік Варшава-Масква. Са слоў машыніста, паблізу моста праз чыгуначныя пуці пад састаў нечакана кінуўся мужчына. Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося. Мужчына загінуў на месцы здарэння.

Следча-аператыўная група высветліла асобу загінулага. Ім аказаўся жыхар горада Пружаны 1985 года нараджэння. Па факце праводзіцца праверка.