Мінская кебабная прапануе супрацоўнікам сілавых ведамстваў Беларусі зніжкі і нават бясплатную каву ФОТАФАКТ

абмяркоўвайце!

У адным з кафэ сеткі «Doner King», што на Міхалова, з’явілася абвестка з цікавым зместам: «Супрацоўнікам усіх сілавых структур, ведамстваў і МНС РБ зніжка на меню кухні — 10%, гарбата і кава — бясплатна».

11.05.2017 / 20:55

Фота Сяргея Арлоўскага

Таксістам чамусьці прапаноўваюць толькі апошні бонус.

Мы патэлефанавалі кіраўніцтву сеткі і спыталі, у сувязі з чым асаблівыя ўмовы харчавання ў фастфуд-кропцы прадугледжаны толькі для прадстаўнікоў гэтых прафесій і каму належыць такая ідэя. Адказ быў сціплы: «гэта маркетынгавая палітыка». Даваць больш падрабязны каментар кіраўніцтва кампаніі адмовілася.

КК