Павел Вінаградаў аштрафаваны на 1 150 рублёў за Марш недармаедаў

17.03.2017 / 14:41

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Паўла Вінаградава за ўдзел актывіста ў акцыі пратэсту 17 лютага. На судовае пасяджэнне Павел прыходзіць не збіраўся і не прыйшоў. Суддзя Віктар Казак аштрафаваў яго на 50 базавых (1 150 рублёў)

На такую ж суму (1 150 рублёў) былі аштрафаваныя судом Першамайскага раёна Леанід Кулакоў, Мая Навумава, Вольга Маёрава і Вольга Нікалайчык.

Галіна Лагацкая арыштаваная на 10 сутак.