На трасе М3 сутыкнуліся дзве фуры і легкавік

16.03.2017 / 18:18

Аварыя з удзелам дзвюх фур і Lancia адбылася днём 16 сакавіка на трасе М3 Мінск — Віцебск. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведаміў чытач.

Па словах відавочцы, ДТЗ адбылося на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. У выніку здарэння кіроўца легкавіка зламаў нагу. Кіроўцы вялікагрузаў сур'ёзных траўмаў не атрымалі.

Фота: @absolvo

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.