Мядзведзеў забаніў Навальнага ў інстаграме пасля расследавання аб «тайнай імперыі»

10.03.2017 / 16:52

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў забаніў у інстаграме кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Пра гэта Навальны паведаміў у твітары.

А также выяснилось, что Медведев забанил меня в инстаграме. Страшный человек pic.twitter.com/UW8NgvKplJ

— Alexey Navalny (@navalny) 10 марта 2017 г.

Навальны пабачыў, што ў яго няма доступу да фатаграфій кіраўніка ўрада пасля таго, як ФБК апублікаваў расследаванне аб «тайнай імперыі Мядзведзева». Пры расследаванні выкарыстоўваліся фатаграфіі з інстаграма прэм'ер-міністра Расіі.

Дзякуючы фота з інстаграма ФБК удалося даказаць, што Мядзведзеў бывае ў рэзідэнцыі ў Сочы, якая належыць блізкім да прэм'ера людзям, і карыстаецца яхтай, якую набыў яго аднакурснік.

У верасні 2016 года, калі ФБК апублікаваў расследаванне аб дачы Мядзведзева ў Плёсе, той забаніў Навальнага ў твітары.