Завершается регистрация на Белорусскую интеллектуальную игру

Квіз пройдзе ў аўторак, 28 лютага, у пабе «Піўняры». Пачатак у 19:15.

27.02.2017 / 15:53

Рэгістрацыя

Паб-квіз складаецца з 9 тураў, у кожным з якіх пяць заданняў, акрамя фінальнага, дзе іх удвая больш.

Туры адпавядаюць розным кірункам: «Беларускі бізнэс», «Мастацтва», «Горад» (пытанні пра Мінск), «Беларускі Арфей» (музыка), «Кубік-рубік» (задачкі на логіку), «За блізкі свет» (пра замежжа) і іншыя.

У перапынку ўдзельнікаў чакае выступ паэта Андрэя Хадановіча.

Пераможцы атрымаюць прызы.

Працягласць гульні — 2,5 гадзіны.