Затрыманы падазраваны ў забойстве беларуса ў Пецярбургу

24.02.2017 / 16:21

У расійскім Санкт-Пецярбургу затрыманы падазраваны ў забойстве жыхара Магілёва Ігара Буякова. СК РФ схіляецца да бытавой версіі, а не ідэалагічнай, паведамляе «Фонтанка».

Нагадаем, позна ўвечары 18 лютага невядомы напаў з нажом на 27-гадовага беларуса, які выйшаў з клуба «Касманаўт» пасля выступу шатландскага калектыву The Exploited. Пацярпелы памёр у машыне хуткай дапамогі, забойца ўцёк.

Падазраваны ў забойстве быў затрыманы 22 лютага. Гэта 42-гадовы мужчына па прозвішчы Міхайлаў, які, па версіі следства, здзейсніў злачынства з асабістай непрыязнасці.

Міхайлаў затрыманы на двое сутак, на працягу якіх следства можа звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб меры стрымання.

nn.by