У Польшчу прыбыла першая партыя амерыканскай бранятэхнікі
12.01.2017 / 21:16
Найбуйнейшая з часоў заканчэння халоднай вайны адпраўка амерыканскай бронетэхнікі ў Еўропу працягваецца, паведамляюць інфармагенцтвы.
РАР
У чацвер першая партыя танкаў, бронетранспарцёраў і самаходнай артылерыі з ЗША прыбыла ў Польшчу ў рамках аперацыі Atlantic Resolve, якая з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расіі ў рэгіёне.
Прыкладна 4,5 тысячы вайскоўцаў ЗША будуць несці службу на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Румыніі, Балгарыі і Венгрыі. Ратацыя амерыканскіх войскаў будзе ажыццяўляцца кожныя дзевяць месяцаў.