У Германіі міністр прапанаваў пераправерыць асобы мігрантаў, якія прыбылі ў краіну за два гады

06.01.2017 / 20:34

У Германіі міністр выступіў з прапановай пераправерыць асобы ўсіх бежанцаў, якія прыехалі ў краіну за апошнія два гады. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Redaktionsnetzwerk Deutschland.

У апублікаваным сёння інтэрв'ю міністр па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Герд Мюлер прапанаваў дадзеную меру для барацьбы з магчымай тэрарыстычнай пагрозай. Ён адзначыў, што пачасціліся выпадкі, калі мігранты злоўжываюць сацыяльнай сістэмай краіны.

Герд Мюлер таксама звярнуў увагу, што тунісец Аніс Амры, які здзейсніў тэракт у Берліне, быў вядомы праваахоўнікам «як крымінальны злачынец».