Пуцін узнагародзіў патрыярха Кірыла ордэнам «За заслугі перад Айчынай» I ступені

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін узнагародзіў патрыярха Кірыла ордэнам «За заслугі перад Айчынай» I ступені. Указ апублікаваны на сайце Крамля.

19.11.2016 / 18:22

Фота: прэс-служба Крамля

«За значныя заслугі ў захаванні і развіцці духоўных і культурных традыцый, актыўную асветніцкую і міратворчую дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне дружбы паміж народамі», — гаворыцца ў апісанні ўзнагароды.

Пуцін ужо двойчы ўручаў патрыярху Кірылу ордэн «За заслугі перад Айчынай». У жніўні 2000 года ён уручыў ордэн III ступені, у лістападзе 2006 года — II ступені.

Сярод іншых дзяржаўных узнагарод патрыярха — Ордэн Аляксандра Неўскага, Ордэн Дружбы, медаль «Савет Федэрацыі. 20 гадоў».

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл быў абраны ў 2009 годзе.