Пад Белградам пройдуць беларуска-сербска-расійскія вучэнні

31.10.2016 / 20:11

Пад Белградам 2—15 лістапада адбудуцца беларуска-сербска-расійскія вучэнні «Славянскае братэрства — 2016», паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны РФ.

Першыя вучэнні «Славянскае братэрства» праводзіліся летась на палігоне Раеўскі пад Наварасійскам на базе горнага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сёлета кіраўніцтва вучэннямі цалкам ускладзенае на сербскі бок.