На 11 лістапада ў Мінску запланавана адкрыццё Саборнай мячэці

31.10.2016 / 15:15

На 11 лістапада ў Мінску запланавана цырымонія адкрыцця Саборнай мячэці. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце мячэці.

Адкрыць мячэць планавалася яшчэ 29 ліпеня. Меркавалася, што на цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Перанеслі і саму цырымонію адкрыцця храма.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці прыедзе прэзідэнт Турцыі на цырымонію 11 лістапада, пакуль няма з турэцкага, ні з беларускага боку. Летам і ў пасольстве Турцыі ў Беларусі, і ў прэс-службе беларускага прэзідэнта заяўлялі, што падрыхтоўка візіту Эрдагана ў Мінск вядзецца.