Памёр расійскі акцёр Уладзімір Зельдзін. Ён пражыў 101 год

31.10.2016 / 09:49

tass.ru

У Маскве на 102-м годзе жыцця памёр акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Уладзімір Зельдзін.

Ён памёр у ноч на 31 кастрычніка ў інстытуце імя Скліфасоўскага. Зельдзін быў найстарэйшым з дзеючых акцёраў свету і першым тэатральным акцёрам, які працягваў выступаць на сцэне пасля 100 гадоў.