Мінабароны Беларусі і ЗША падпісалі план вайсковага супрацоўніцтва на 2017 год

21.10.2016 / 14:10

Рабочая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны Злучаных Штатаў Амерыкі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва прайшла 20 кастрычніка ў Вашынгтоне. Пра гэта паведамляе беларускае абароннае ведамства.

Падчас сустрэчы абмеркаваныя перспектыўныя напрамкі беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Асноўным вынікам сустрэчы стала падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі абароны Беларусі і ЗША і плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год.