Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Парашэнкі, які курыраваў працу сілавікоў, загінуў у Кіеве

18.09.2016 / 18:23

18 верасня на Дняпры ў раёне Гаванскага моста ў Кіеве на вадзе загінуў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Таранаў.

Па папярэдніх дадзеных, Таранаў разбіўся, катаючыся на водным матацыкле. Пра гэта LB.ua пацвердзіла крыніца ў АП. Па дадзеных некаторых СМІ, трагедыя адбылася пры сутыкненні карабля i гідрацыкла. Чыноўнік загінуў на месцы.

Нагадаем, Андрэй Таранаў — генерал-маёр, кавалер ордэна «За мужнасць» ІІІ ступені, узнагарод СБУ «Крыж Доблесці» ІІ і І ступені, працаваў дарадцам міністра даходаў і збораў, з верасня 2014 гады — першы намеснік кіраўніка дэпартамента контрвыведкі СБУ. У снежні 2014 года быў прызначаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, курыраваў працу сілавых органаў.