Памёр былы кіраўнік ФІФА 100-гадовы Жуан Авеланж

16.08.2016 / 15:11

Былы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Жуан Авеланж пайшоў з жыцця ва ўзросце 100 гадоў. Пра гэта паведамляе ESPN.

Бразільскі спартыўны функцыянер памёр у аўторак, 16 жніўня.

2 ліпеня Авеланж быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Рыа-дэ-Жанейра з пнеўманіяй, але ўжо праз тры дні яго выпісалі.

Авеланж быў 7-м кіраўніком ФІФА, ён кіраваў арганізацыяй з 1974 па 1998 гады.