У Руандзе пачалі здабываць электрычнасць з метану

16.05.2016 / 20:30

У Руандзе адкрытая першая ў свеце электрастанцыя, якая працуе на метане, што здабываюць з атручанага гэтым газам возера Ківу.

Вывяржэнні метану ў возеры неаднаразова прыводзілі да масавай гібелі жыхароў прыбярэжных вёсак.

Першая стадыя будаўніцтва электрастанцыі агульнай магутнасцю 26 Мгв палепшыць становішча мясцовых жыхароў, якія да гэтага часу былі пазбаўленыя электрычнасці.

Руанда спадзяецца ў наступныя два гады значна пашырыць энергасектар за кошт газавай электрастанцыі на возеры Ківу.

У цяперашні час толькі чвэрць насельніцтва краіны мае доступ да электраэнергіі.