Лаўроў: Расія і Беларусь маюць намер супрацьстаяць перапісванню гісторыі

16.05.2016 / 14:40

Расія і Беларусь маюць намер супрацьстаяць перапісванню гісторыі, заявіў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 16 мая па выніках перамоў у Мінску з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

«Лічу, што адным з галоўных напрамкаў нашага супрацоўніцтва з'яўляецца праца па захаванні гістарычнай памяці і недапушчэнні перапісвання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны», — заявіў Лаўроў.

Паводле слоў расійскага міністра, адзіная пазіцыя дзвюх дзяржаў заключаецца ў тым, што «спробы ваяваць з помнікамі героям той вайны, героям, якія вызвалілі Еўропу ад карычневай чумы», абсалютна амаральныя.