Расія забараніла ўвоз кабачкоў і гарбузоў з Турцыі

16.05.2016 / 14:34

tass.ru

Расія з 19 мая забараняе ўвоз турэцкіх кабачкоў і гарбузоў. Рашэнне пра часовыя абмежаванні было прынята ў панядзелак, у Рассельгаснаглядзе яго патлумачылі выяўленнем у такой гародніне шкоднікаў

Рассельгаснагляд прыняў рашэнне аб прыпыненні імпарту ў Расію кабачкоў і гарбузоў з Турцыі. Забарона ўступіць у сілу з 19 мая 2016 года.

Прадстаўнік ведамства Юлія Швабаўскене патлумачыла, што пры праверках шкоднікаў звычайна знаходзяць у кабачках, але паколькі ў мытным класіфікатары тавараў кабачкі і гарбузы праходзяць пад адным кодам, то пад забарону трапяць і тыя і іншыя.