Пенсіянер з Вілейкі «ваяваў» з кратамі і трапіў у бальніцу

12.05.2016 / 21:58

Пенсіянер з Вілейкі атрымаў раненні ад выбуху дымавой шашкі для адпужвання кратоў. Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама.

10 мая мужчыну 1938 года нараджэння даставілі ў бальніцу з дыягназам «выбухная траўма, множныя ранкі твару і правай кісці».

Як высветлілася, пенсіянер вырашыў прагнаць кратоў, якія перакапалі яго агарод, з дапамогай дымавой шашкі, аднак тая выбухнула. Па факце здарэння следчыя пачалі праверку.