Захворвальнасць на грып за год вырасла ў 30 разоў, затое адзёр знік — статыстыка

21.04.2016 / 15:22

Белстат апублікаваў дадзеныя аб захворвальнасці насельніцтва асобнымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі.

Сітуацыя ў розных гадах істотна змяняецца ў залежнасці ад таго, ці назіралася эпідэмія.

Напрыклад, летась на грып захварэла 4267 чалавек. Для параўнання, у 2014 годзе было зафіксавана ўсяго 146 такіх выпадкаў.

А вось з адзёрам сітуацыя адваротная — колькасць захворванняў скарацілася з 64 да 2.

Застаюцца пераможанымі слупняк і дыфтэрыя (ніводнага выпадку за апошнія гады), а таксама краснуха (адзін выпадак захворвання).

ЯМ