Лукашэнка сказаў, што паўсюль павінны быць парадак і адказнасць, а не так як ва Украіне

18.03.2016 / 15:20

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што залогам паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў і функцыянавання дзяржавы з'яўляюцца парадак і адказнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам СААТ «Камунарка».

Звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Вы спакайней рэагуйце, калі я вельмі строга падыходжу з усімі патрабаваннямі да асобных чыноўнікаў, бізнесменаў і працоўных калектываў». Як мяркуе Лукашэнка, «краіну лёгка выпусціць з рук, а потым усё гэта сабраць будзе ці вельмі дорага, ці немагчыма».

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ва Украіне. «Таму павінны быць перш за ўсё парадак і адказнасць», - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.