Пентагон праінвестуе ў беспілотнікі, якія будуць раставаць у паветры

26.01.2016 / 19:44

Агенцтва перадавых абаронных праектаў (DARPA) Міністэрства абароны ЗША распрацоўвае аднаразовыя беспілотныя лятучыя апараты, якія могуць выкарыстоўвацца для хуткай дастаўкі жаўнерам боепрыпасаў, медыкаментаў ці прадуктаў.

Фота: nationaldefensemagazine.org

Пра гэта паведаміў сайт nationaldefensemagazine.org.

Пасля таго, як беспілотнік прызямліцца ці скіне свой груз, аператар можа ініцыяваць поўнае знікненне машыны, альбо яе можна кінуць на зямлі, каб яна паступова растала пад уплывам сонечнага святла, цяпла і іншых фактараў надвор’я.

Адна з галоўных мэтаў праграмы — распрацоўка найноўшых палімерных матэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца рознымі шляхамі і мяняць свае фізічныя якасці.

У праекце ўдзельнічаюць універсітэты Ілінойса, Корнэла і Тэхналагічны інстытут Джорджыі.

Аляксандр Гелагаеў