Біржавы курс даляра зноў узняўся вышэй за 80 расійскіх рублёў

На Маскоўскай біржы паскорылася падзенне курсу расійскага рубля.

25.01.2016 / 15:14

Курсы даляра і еўра, што зніжаліся з раніцы (на мінімуме курс даляра падаў больш чым на 1,5 руб., курс еўра — на 2 руб.) даўно адыгралі ранішнія страты і працягваюць расці.

На максімуме курс даляра падняўся да 80,075 руб., што на 2,051 руб. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў 22 студзеня. Адначасова курс еўра падскочыў да 86,65 руб., што на 2,41 руб. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў пятніцы.

Па стане на 15:05, даляр таргуецца на ўзроўні 79,615 расійскага рубля.