У цэнтры Мінска адкрыўся новы KFC ФОТА

24.01.2016 / 20:50

На вуліцы Куйбышава, 38, праз дарогу ад Камароўскага рынку ў Мінску ў нядзелю адкрыўся новы рэстаран KFC (Kentucky Fried Chicken).

Ён размясціўся на месцы былога рэстарана BierStrasse. Гэта ўжо трэці рэстаран KFC у Мінску. Першыя адкрыліся на «Каменнай Горцы» і ў «Экспабеле».

У новым рэстаране 117 пасадкавых месцаў. У распараджэнні наведвальнікаў 2 паверхі, ёсць wi-fi.

Ужо днём колькасць чэкаў дасягнула трохсот. Пакуль што рэстаран працуе з 8 да 22, а летам плануе працаваць да 23-й гадзіны.

Мікіта Недаверкаў