Лукашэнка вызваліў Данілава ад пасады намесніка старшыні ВАК

23.01.2016 / 15:33

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Данілава ад пасады намесніка старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Фармулёўка — «у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту». Указ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 20 студзеня, ён ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.

Фота: soyuz.by

Аляксандру Данілаву 60 гадоў. Ён — сацыёлаг, палітолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. На пасадзе намесніка старшыні ВАК працаваў са студзеня 2003 года.