Як малявалася тое графіці «Рэвалюцыя свядомасці», за якое графіцістам прагражае турма? ВІДЭА

23.01.2016 / 19:06

У панядзелак у судзе Фрунзенскага раёну мае адбыцца суд па г.зв. справе «графіцістаў». 

Трох хлопцаў — Вячаслава Касінерава, Вадзіма Жаромскага і Максіма Пякарскага абвінавачваюць у «апаганьванні збудаванняў» і «хуліганстве». 

«Наша Ніва» валодае кадрамі, якія зробленыя за 5 дзён да затрымання хлопцаў, — на відэа працэс стварэння скандальнага графіці «Рэвалюцыя свядомасці».

Глядзіце самі.