Даляр на Маскоўскай біржы перавысіў 82 рублі

абноўлена

20.01.2016 / 12:38

Курс даляра ў сераду ў ходзе таргоў на Маскоўскай біржы перавысіў 82 расійскіх рублі, у чарговы раз абнавіўшы гістарычны максімум.

Па стане на 20:20 за даляр давалі 82,35 рубля. Адначасова курс еўра набліжаецца да 90 рублёў — 89,89.