Беларускія і літоўскія памежнікі перакрылі канал нелегальнай міграцыі

19.01.2016 / 18:55

Трое беларусаў і расеец былі затрыманыя аператыўнымі падраздзяленнямі органаў памежнай службы Беларусі і Літвы падчас сумесных мерапрыемстваў на ўчастку адказнасці Смаргонскай памежнай групы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Дадзеныя грамадзяне арганізавалі незаконны ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі для арганізацыі наступнага незаконнага выезду чацвярых в'етнамцаў.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі) КК Беларусі.